№ п/п
|
Назва мерапрыемства
|
Месца і час правядзення
|
Хто праводзіць, адказныя
|
|
План правядзення Міжнароднага дня роднай мовы
|
СШ №1
|
Кіраўнік МА, Шусціцкая Н.І.
|
|
Інфармацыйны блок аб абвяшчэнні ў свеце Міжнароднага дня роднай мовы
|
Трэці ўрок першай змены Другі ўрок другой змены
|
Настаўнікі-прадметнікі, якія праводзяць ўрокі
|
|
Выстава кніг “Пісьменнікі-юбіляры”
|
Біліятэка СШ №1, на працягу дня
|
Літвінчук Л.В.
|
|
Эскурсія ў музей “Беларуская хатка”. ”Як жылі беларусы?”
|
Для вучняў пачатковых класаў
|
Шусціцкая Н.І., кіраўнік музея
|
|
Гульня “Слова беларускае”
|
9.55; 11 “Б” клас, к.18
|
Амельянчук Н.І.
|
|
Запрашаем на баль “Каралевы Мовы”
|
11.00; актавая зала (9-11 класы)
|
Шусціцкая Н.І.
|
|
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Гавары са мной па-беларуску”
|
12.45, актавая зала (6-8 класы)
|
Амельянчук Н.І., Хасановіч Н.Ф.
|
|
Запрашаем на Вялікую дыктоўку работнікаў, педагогаў, адміністрацыю школы, бацькоў
|
13.30, каб № 18
|
Кіраўнік МА Шусціцкая Н.І.
|
|
Літаратурная гасцёўня “Знаёмцеся, дзеці, з Якімовічам Алесем”
|
2 “А” клас, к.10
|
Раманюк І.С.
|
|
“Беларускія песні, вершы, гульні, забавы”
|
3 “А” клас, к.11
|
Настаўнік Каласкова А.С.
|
|
“Беларуская мова – гэта цікава”
|
3 “Б” клас, к.9
|
Настаўнік Зановская А.С.
|
|
“Староначкі з моўнай скарбоначкі”
|
5 “Б” клас, к.1
|
Літвінчук Л.В., бібліятэкар
|
Прывітанне ўсім!
Сёння мы вядзем рэпартаж з сярэдняй школы №1 горада Кобрына. Школа прыбрана па-святочнаму. Паўсюль нас сустракаюць беларусскія словы. І гэта не выпадкова, бо сёння 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сакавітая, мілагучная беларуская мова гучыць не толькі на ўроках.
Варта адзначыць, што цікавасць да роднай мовы з кожным годам расце. У гэтым годзе ў акцыі прымаюць удзел вучні 2-11 класаў, настаўнікі, бацькі.
Зараз пра ўсе па парадку. Вучні другіх класаў прынялі ўдзел ў літаратурнай гасцёўні “Знаёмцеся, дзеці, з Якімовічам Алесем”.
3 “Б” клас падрыхтаваў інфармацыйную гадзіну “Беларуская мова – гэта цікава”, а таксама аформіў калаж.
У 3 “А” клас завітала ў госці сама Каралева Беларуская мова. Дзеці чыталі ёй вершы на роднай мове, спявалі. А каралева Мовы пазнаёміла іх з беларускімі народнымі гульнямі: ” Гаспадынька”, “Бульба” і “Алеська”. Усе прысутныя атрымалі вялікае задавальненне.
5 “Б” клас адправіўся чытаць “Староначкі з моўнай скарбоначкі” ў школьную бібліятэку.
Каралева Мова запрасілада сябе на Баль Мову французскую, англійскую, рускую і беларускую. Усе яны паказалі хараство сваёй мовы, але больш за ўсіх Каралеву ўразіла Мова беларуская. Гучалі беларускія песні, вершы, прыказкі. Дзеці гулялі ў беларускія гульні. “Не, вы толькі паглядзіце, маладая ж яшчэ зусім гэта беларуская мова, а такая таленавітая!
Вучні восьмых і дзявятых класаў прынялі ўдзел ў літаратурна-музычнай кампазіцыі “Гавары са мной па-беларуску”.
Дзеці і настаўнікі на інфармацыйных хвілінках даведаліся аб гісторыі абвяшчэння ў свеце Міжнароднага дня роднай мовы.
Традыцыйна адміністрацыя школы, настаўнікі, работнікі школы, бацькі нашых вучняў напісалі дыктоўку “Родная мова”.
Вучні нашай школы знаёмілі прахожых з беларускімі словамі. На аўтобусным прыпынку каля школы гучаў заклік: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.
Фотагалерэя Дзень роднай мовы